00:00

-3

5 м/с

991 гПа

03:00

-3

5 м/с

993 гПа

06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

5 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

Орша, Палітыка

Выбары не прызнаныя

23.09.2016 21:39

2809 праглядаў, 7 каментароў

Кааліцыя дэмакратычных сілаў палічыла выбары непразрыстымі

У Оршы адбыўся круглы стол, прысвечаны падвядзенню вынікаў выбараў. Дэмакраты разам з праваабаронцамі ў гэты раз вельмі канцэптуальна падыйшлі да назірання на выбарчых участках. Амаль па ўсіх адкрытых участках для галасавання (толькі тры ўчасткі выпалі з гэтага спісу часткова ці цалкам) Аршанскай гарадской акругі былі дэмакратычныя назіральнікі. Прычым, асаблівы акцэнт надаваўся моманту падліку галасоў. Таксама назіраннем былі накрытыя многія ўчасткі Аршанскай Дняпроўскай акругі і некалькі ўчасткаў Сенненскай. Гэта самае поўнае назіранне сярод рэгіёнаў краіны, таму шматлікія факты прадстаўленыя назіральнікамі былі прынятыя да ўвагі місіяй АБСЕ.

Першае, на што звярнулі ўвагу дэмакраты - завышэнне яўкі выбарцаў. На ўчастках, дзе вёўся паралельны падлік галасоў, назіральнікі зафіксавалі яўку крыху больш за 60%, а сярэдні паказчык па дадзеных выбарчых камісіяў - 72%. Такі працэнт камісіі "нацягнулі" за кошт датэрміновага галасавання і галасавання па месцы жыхарства выбарцаў. На некаторых участках колькасць выбарцаў, прагаласаваўшых датэрмінова, складала больш за 50%. А на выбарчым участку № 8, нават, 76% па афіцыйных дадзеных. У галасаванні па месцы жыхарства рэкорд быў пастаўлены на ўчастку № 25 - там сябры камісіі змаглі "дайсці" да 45% выбаршчыкаў. Зафіксаваныя выпадкі, калі колькасць бюлетэняў у скрынях для галасавання на даму была большая, чым колькасць заявак з просьбай для такога галасавання.

Сам працэс падліку галасоў традыцыйна праходзіў непразрыста - аніводны назіральнік не бачыў цалкам, як размяркоўваюцца бюлетэні пры падліку, а там дзе атрымалася бачыць, хаця б, частку бюлетэняў сустракаліся выпадкі, калі бюлетэні за іншых кандыдатаў перакладалі ў стопку кандыдата Дабрынінай.

Кааліцыя плануе зрабіць дэталёвы аналіз выбараў і выдаць яго ў выглядзе брашуры з указаннем канкрэтных фактаў і прозвішчаў людзей якія былі заўважаныя ў фальсіфікацыях.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выбары не прызнаныя

Кааліцыя дэмакратычных сілаў палічыла выбары непразрыстымі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение