03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

-0

2 м/с

1002 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Страты значна большыя

10.10.2016 19:21

2830 праглядаў, 0 каментароў

Па дадзеных міністэрства фінансаў большасць акцыянерных таварыстваў раёна ўсё яшчэ стратныя

Міністэрства фінансаў апублікавала вынікі дзейнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны за другі квартал 2016 года. У зводнай табліцы сумы прыбыткаў і стратаў указаныя яшчэ ў недамінаваных рублях.

Па дадзеных за 2015 год прыбытак, а не страты за сваю работу па Аршаншчыне атрымалі толькі 9 прадпрыемстваў. За другі квартал 2016-га колькасць даходных прадпрыемстваў павялічылася да 10. Змяніў сваю пазіцыю завод "Металіст". Калі за 2015 год яго страты склалі 312 мільёнаў рублёў (самыя малыя страты сярод усіх прадпрыемстваў раёна), то ў другім квартале 2016-га "Металіст" атрымаў даход у 184 мільёны рублёў. Пры гэтым, Арэхаўскі "Лантан", які за ўвесь мінулы год зарабіў 5 мільёнаў рублёў, то ў другім квартале 2016-га ён ужо атрымаў страты ў 6 мільёнаў рёблёў.

Сярод стратных прадпрыемстваў змяніліся лідары: за 2015 год найболшы мінус зарабіў "Малочны камбінат", за другі квартал гэтага году найбольшыя страты атрымаў камбінат хлебапрадуктаў - 60,151 мільярды рублёў. На другім месцы па стратах тыя самыя малочнікі - 49,452 мільярды і толькі на трэцім месцы Аршанскі масакансервавы камбінат - які некалькі апошніх гадоў не атрымлівае даходу - з мінус 47,289 мільярдамі рублёў. Вялікі мінус за квартал атрымаў Аршанскі райаграсэрвіс - 34,829 мільярды.

З прадпрыемстваў, якія атрымалі даходы, найбольшы аказаўся ў камбіната "Юбілейны" - 10,197 мільярдаў. На другім месцы "Маяк высокае" з даходам у 5,738 мільярды, за ім "Чырвоны барацьбіт" (1,798 мільярды) і Задроўе з 1,242. Сярод астатніх 6 прадпрыемстваў, якія атрымалі прыбытак аніводнае не зарабіла і аднаго мільярду.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Страты значна большыя

Па дадзеных міністэрства фінансаў большасць акцыянерных таварыстваў раёна ўсё яшчэ стратныя

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение