Мы ўжо публікавалі артыкул па дадзеных Міністэрства фінансаў, якое публічна прадставіла дадзеныя па даходах акцыянерных таварыстваў краіны. Па аршанскім раёне, паводле гэтых дадзеных, большасць апісаных прадпрыемстваў аказаліся стратнымі, а што ж у суседзяў?
Сярод суседніх з Аршанскім раёнамі якасна выдзяляецца Горацкі. З пяці прадпрыемстваў, якія мы змаглі знайсці ў дадзеных Мінфіна, аніводнае не атрымала страты ў другім квартале 2016 года. Найбольшы даход атрымала Горацкая райаграпрамтэхніка - яна выйшла ў плюс на 2,570 мільярдаў рублёў. 835 мільёнаў зарабіла кампанія "Малочныя горкі" - мясцовы молаказавод. Нагадем, што аршанскія малочнікі сыйшлі ў мінус амаль на 50 мільярдаў, а вытворцы сыра з Оршы атрымалі старты ў амаль 4 мільярды.
Адкрытае акцыянернае таварыства "Горацкае" зарабіла за квартал 444 мільёны рублёў, друкарня сельскагаспадарчай акадэміі ўсяго два мільёны. І толькі прадпрыемства "Горкі бытпаслугі" выйшла цалкам у 0, але таксама не атрымала страты ад сваёй дзейнасці.