Хоць і з невялікім спазненнем, у Сянно прайшлі абласныя Дажынкі-2016. Пры падрыхтоўцы да свята, горад значна абнавіўся, хаця асноўныя работы традыцыйна распачаліся толькі за год да святкавання. Вялікі фотарэпартаж са свята апублікаваў сайт tut.by.
Але Аршаншчына не развітваецца з Дажынкамі. Наступным іх прыме суседні Дубровенскі раён. Ужо зараз распачалася падрыхтоўка Дуброўна да Дажынак-2017. На дадзены момант, рабочыя пачалі рэканструяваць мясцовую аўтастанцыю.