Насамрэч, гэта ўжо другі перанос паўнавартаснага разгляду справы Віталя Паўлава. Раней суд пераносіўся па спробе самога Віталя. Сёння ж ён быў перанесены, бо ў суд з'явіліся не ўсе сведкі. Тым не меньш, адну сведку пачуць удалося.
Нагадаем, Віталь Паўлаў быў затрыманы на наступны дзень пасля выбараў за тое, што, быццам бы, ругаўся і крычаў на выбарчым участку 11 верасня. Суддзя, якая павінна была весці працэс захварэла і справу перадалі суддзі Кохавай. Першым слова далі самому Паўлаву. Яго выступ быў даўгім з-за таго, што Віталь падрабязна распавядаў пра ўсе падзеі на ўчастку ад моманта свайго там з'яўлення да моманта калі пакінуў яго, пры гэтым, параўноўваў гэтыя выбары з прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года калі ён быў назіральнікам на тым жа ўчастку з той жа старшынёй камісіі. Ды яшчэ і крануўся наступнага дня - 12 верасня, калі быў затрыманы. Пасля некалькіх удакладняючых пытанняў з боку суда была выклікана адзіная прыйшоўшая сведка - акушэрка Кучынская, якая таксама ў той дзень была назіральніцай за выбарамі. Непаразуменне паміж абвіначаным і сведкай узнікла хутка - Паўлаў сцвярджаў, што калі ён прыйшоў на выбары назіральнікаў нікога не было, Кучынская сцвярджала, што яна і яшчэ два назіральнікі ўжо прысутнічалі ў памяшканні для галасавання.
Тым не меньш, далейшы працяг суда быў перанесены на 20-е кастрычніка на 10-00 з-за таго, што спатрэбіліся іншыя сведкі. Так, на суд не прыйшла дырэктар школы №5 - яна ж і старшыня камісіі - Вайцэховіч, а Паўлаў хадатайстваваў пра выклік у якасці сведак яшчэ некалькіх чалавек, якія прысутнічалі на выбарчым участку.