Віцебская абласная непрафесійная баскетбольная ліга аднавіла матчы пасля навагодняга перапынку. Аршанскі клуб "Сяргееў В" у гасцях сустракаўся з віцебскім клубам "Пайкс". На жаль, наша каманда саступіла 74:86. Лепшым гульцом сустрэчы з боку "Сяргеева В" стаў былы прафесійны гулец Андрэй Рудакоў, які выступаў за віцебскі "Рубон".
"Сяргееў В" мае 16 балаў і займае 2-е месца ў турнірнай табліцы.