21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Адкладзена да вынікаў экспертызы

22.10.2016 16:47

3285 праглядаў, 3 каментара

Суд над назіральнікам за парламенцкімі выбарамі Віталём Паўлавым адкладзены.

Ужо не ў першы раз суд над грамадскім актывістам Віталём Паўлавым адкладаецца. Віталь Паўлаў быў назіральнікам за ходам галасавання на парламенцкіх выбарах 2016 года. Працаваў ён на ўчастку ў сярэдняй школе № 5 і выявіў парушэнні з боку выбарчай камісіі. 12 верасня, на наступны дзень пасля выбараў, назіральнік быў затрыманы міліцыяй. Яго звінавацілі ў тым, што ён лаяўся матам, абражаў прадстаўнікоў выбарчай камісіі. Сам назіральнік палічыў сваё затрыманне загадзя спланаваным, падазраючы, што яму проста не далі выехаць з Оршы ў Менск для ўдзелу ў грамадскай акцыі пратэсту супраць нячэсных выбараў.

Пасяджэнне суда мела адбыцца ўжо з прысутнасцю ўсіх неабходных сведак як з боку абвінавачання, так і з боку абароны, аднак на гэты раз з'явілася іншая падстава адкласці пасяджэнне - Віталь Паўлаў быў накіраваны на судова-медычную экспертызу. Прайсці яе перад судом актывіст не паспеў, але зрабіў гэта адразу пасля яго. Цяпер суд чакае заключэння судова-медычнай экспертызы і ўсіх неабходных папер.

Назіральнік са свайго боку запярэчвае факт бруднай лаянкі, адзначае, што ў спрэчках са старшынёй выбарчай камісіі, дырэктаркай школы № 5 Вайцэховіч і акушэркай Кучынскай нецэнзурных выразаў не дапускаў, выказваўся культурна, паводзіў сябе як звычайны чалавек. Віны за сабой Віталь Паўлаў не бачыць, у размове з карэспандэнтам orsha.eu назіральнік зазначыў, што суд можа быць проста помстай яму за актыўную грамадзянскую пазіцыю і паслядоўную фіксацыю парушэнняў пры правядзенні выбараў на ўчастку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Адкладзена да вынікаў экспертызы

Суд над назіральнікам за парламенцкімі выбарамі Віталём Паўлавым адкладзены.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение