Актывісты Правацэнтрысцкай кааліцыі Віцебшчыны – Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Руху «За Свабоду» – падалі заяўкі на правядзенне 4 і 5 лістапада пікетаў «За сумленныя выбары, супраць фальсіфікацый».
«Мэта акцый – прыцягнуць увагу грамадзян да праблемы адсутнасці ў Беларусі сумленных і свабодных выбараў, праблемы фальсіфікацыі вынікаў галасавання», – адзначаецца ў заяўках.
У Воршы пададзена 11 заявак. Праблемы распачаліся яшчэ пры падачы заявак. Чыноўніца выканкама М.Шульц чыніла перашкоды, адмаўлялася рэгістраваць заяўкі: то яны завісалі ў кампутары, то прапаноўвала запісвацца ў чаргу для падачы заявак, то чакаць суткі. У выніку старшыня Аршанскай гарадской арганізацыі АГП Валянціна Ігнаценка вымушана была зрабіць запіс у Кнізе заўваг і прапаноў. А кіраўнік справамі выканкама Ірына Хамутоўская на гэта адрэагавала: «Ну, што ж, дадзім адпіску, мы маем права рэгістраваць на працягу сутак».
Caша Фу гас
Пустое, лучше бы пикетировали решение о поднятии пенсионного возраста, здесь, точно, поддержка населения гарантирована. У нас почти треть трудоспособных не доживают до пенсии. Есть, конечно, куда стремиться, в России таких 60 %.