Жыхар Дубровенскага раёна за 37 гадоў свайго жыцця паспеў адбыць нямала турэмных тэрмінаў, на ягоным рахунку было і забойства. Чарговы раз мужчыну злавілі ўжо на крадзяжы, паведамляе “СБ”. Але злодзей не здаваўся і спрабаваў пазбегнуць адказнасці. Ён атрымаў 3 гады за крадзеж, аднак пры гэтым выдаў цэлую серыю скаргаў на пасадовых асоб. У прыватнасці, пракурора звінаваціў у тым, што яна прыняла ад яго хабар, у злачынстве абвінаваціў і следчага, а суддзю западозрыў у інтымнай сувязі з дзяржаўным абвінаваўцам.
Пракурор Дубровенскага раёна Яўген Аўцын, які падтрымліваў абвінавачанне ў ходзе судовага працэсу, распавёў:
— За кароткі час абвінавачваны напісаў нямала паклёпаў ў разнастайныя інстанцыі. Адбыўся новы суд. У якасці пацярпелых на ім былі пракурорскі работнік, следчы і суддзя. За іх публічную абразу, а таксама загадзя ілжывае паведамленне аб здзяйсненні цяжкага злачынства службовай асобай (хабарніцтва) злачынец атрымаў дадаткова яшчэ 5 гадоў зняволення. Ён правядзе ў месцах пазбаўлення волі ў агульнай складанасці 8 гадоў.