Выстава адкрыецца ў фае Дубровенскага райвыканкама. Экспанаты выставы — выключна працы творцаў Дуброўна і Дубровенскага раёна. Тут і карціны, і адзенне, і фотаздымкі. Напрыклад, унікальная карціна (гель+пастэль) мастачкі Марыны Гудыны, творы Аксаны Раўковіч, Алены Анішчанкі, на выставе ёсць творы дырэктара Дубровенскага Дома рамёстваў Алены Дзямідавай. Спіс аўтараў можна працягнуць, гэта і Аксана Анікеева, і Васіль Сватоўскі, і Паліна Мядзведзева, і Наталля Дзеравяшка, і многія іншыя. Ёсць таксама і зусім юныя мастакі, якія толькі нядаўна пачалі свае творчыя спробы.
Вось толькі некалькі здымкаў тых унікальных твораў, што будуць паказаныя на выставе: