Выбары ў любыя органы ўлады выклікаюць у Беларусі ўсё меньш інтарэсу - вынікі прадказальныя, а паўнамоцтвы дэпутатаў усё больш абмяжоўваюцца. Адпаведна і выбаршчыкі ўсё меньш ахвотна трацяць свой час на ўдзел у кампаніі. Тым не меньш, нейкая інтрыга з'яўляецца калі дакуманты на рэгістрацыю кандыдатамі падаюць прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый. У Оршы колькасць вылучаных дэмакратаў большая чым у іншых гарадах вобласці і краіны. Дык можа быць, выбары у наш райсавет і аблсавет будуць больш цікавымі?
Прапануем выказацца нашым чытачам у чарговым апытанні "Як вы павядзеце сябе на выбарах". Калі вашага варыянту адказу ў прапанаваных намі варыянтах няма, то запрашаем выказвацца ў каментарах пад гэтым артыкулам.