Працягваецца чэмпіянат Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Аршанскі "Сяргееў В" на сваёй пляцоўцы ў спартовым комплексе "Лакаматыў" прымаў віцебскі "БЛ Груп", які летась двойчы перамог аршанцаў, у Суперкубку Беларусі і ў паўфінале плэй-оф. Мацнейшым з дуэлі віцебскі клуб выйшаў і на гэты раз.
Баскетбалісты "Сяргеева В" адразу ж саступілі суперніку ініцыятыву, і нават дзве выйграныя апошнія чвэрці не дапамаглі аршанцам. Трэцюю чвэрць "транспартнікі" пачалі з халоднага душа для супернікаў 17-0, але затым такая буйная перавага аршанцаў зменшылася. У выніку параза "Сяргеева В" 78 - 89 (14-29, 15-20, 28-21, 21-19).
"БЛ Груп" мае 4 перамогі ў 4 матчах і займае першы радок у табліцы. "Сяргееў В" можа перад навагодняй паўзай узняцца на 2-гі радок, калі перамога ў аршанскім дэрбі O.R.C.