Пра тое, што Ігар Грышанаў адмовіўся працягваць свае функцыі старэйшыны, вяскоўцы даведаліся з адмысловага навагодняга зварота, які быў распаўсюджаны ў вёсцы. У звароце Грышанаў дзякуе ўсім, хто дапамагаў яму ў працы, удзельнічаў у мерапрыемствах, віншуе з Раством і Новым годам, падводзіць некаторыя вынікі апошніх гадоў для Стаўроў.
І пры гэтым, просіць "з 1-га студзеня не лічыць мяне старэйшынам вёскі". Сваё рашэнне старэйшына Стаўроў патлумачыў вялікім прэсінгам з боку раённых чыноўнікаў. Так, у 2015 годзе Грышанаў атрымаў 8 позваў з міліцыі, а ў 2016-м ужо 23 - гаворыцца ў лісце. Пры гэтым - гаворыцца ў заяве - Грышанаў не адмаўляецца і далей дамагацца паляпшэння Стаўроў, дапамагаць вяскоўцам і г.д. Але афіцыйную пасаду займаць не хоча, хаця і пакідае за сабой права пры патрэбе вярнуцца на яе пры падтрымцы стаўроўцаў.