06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Грамадства

Чакаецца да -32°

05.01.2017 21:05

3746 праглядаў, 12 каментароў

У канцы тыдня Оршу і раён чакаюць яшчэ большыя маразы, чым былі ў пачатку. Тэмпература дойдзе да -32°.

Ужо ў пятніцу, 6-га студзеня Оршу чакае ўзмацненне маразоў, якія горад адчуў неўзабаве пасля сустрэчы Новага года. Парывы ветру ў пятніцу будуць не такія істотныя, як у чацвер, аднак змена кірунку ветру спрычыніцца да зніжэння тэмпературы. Уранку слабы снег, удзень пахмурна, а затым на суткі ўсталюецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Вільготнасць дасягне 100%. Слупок тэрмометра ўпадзе да пазнакі -25° уначы, ды і ўдзень будзе амаль тая ж тэмпература паветра. Таксама ў сіноптыкаў ёсць і выраз "адчування", а разам з паўночным ветрам для звычайнага чалавека тэмпература будзе адчувацца на ўзроўні -32°.

7 і 8 студзеня тэмпература паветра прагназуецца ў дыяпазоне ад -21° да -27°. І толькі з панядзелка 9-га студзеня моцныя маразы пачнуць адыходзіць, тэмпература прагназуецца ў раёне -10° — -16°.

З асобнымі парадамі да грамадзянаў перад наступленнем моцных маразоў звярнуліся і супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У прыватнасці, яны папярэджваюць, што пры абмаражэнні нельга расціраць абмарожаную частку цела воўнай ці снегам, а таксама масіраваць яе. Нельга грэць абмарожаную частку цела на батарэі ці пад гарачай вадой. Не рэкамендуецца прымаць алкаголь, бо ён пашырыць сасуды толькі часова, а затым яны якраз пачнуць звужацца, што негатыўна адаб'ецца на арганізме.

Пацярпелага ад абмаражэння чалавека варта проста трымаць у цёплым месцы, каб у яго спакойна аднаўляўся крывазварот, даваць яму гарбату, какаву. Калі ж абмаражэнне вельмі сур'ёзнае - варта неадкладна звярнуцца па медычную дапамогу. Акрамя таго, не трэба насіць на сабе металічныя ўпрыгожанні, бо метал састывае значна хутчэй за чалавечае цела. На рукі лепей надзяваць вязаныя рукавіцы, а не пальчаткі, яны больш захоўваюць цеплыню. Нельга наносіць на твар крэм, асабліва з увільгатняючым эфектам. Расціраць замерзлы твар лепей не рукавіцай, а голай даланёю, а яшчэ можна проста ўжываць сваю міміку. Такі няхітры спосаб дазволіць пазбегнуць вялікіх праблемаў са здароўем.

Таксама ў сувязі з моцнымі снегападамі і, адпаведна, вялікай колькасцю снегу на вуліцах, ДАІ папярэджвае аўтааматараў аб асабліва асцярожным выкарыстанні сваіх транспартных сродкаў. Некаторыя аршанцы ў гэтыя марозныя і снежныя дні адмовіліся ад паездак на сваіх аўтамабілях і аддалі перавагу грамадскаму транспарту і пешым прагулкам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чакаецца да -32°

У канцы тыдня Оршу і раён чакаюць яшчэ большыя маразы, чым былі ў пачатку. Тэмпература дойдзе да -32°.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение