Працягваецца чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод каманд Вышэйшае лігі. У канцы студзеня аршанскаму “Вітэну” выпала ехаць у сталіцу на матч з “Дынама”-БНТУ. Гульня скончылася ўпэўненай перамогай “чырвона-чорных” з лікам 5:1, прычым адзіны свой гол дынамаўцы правялі, калі саступалі 0:5. У аршанцаў два галы на рахунку Цікурышвілі, па адным забілі Еўдакімаў, Гусакоў і Дунаеў.
Перамога дазволіла “Вітэну” ўзняцца на 5-е месца ў турнірнай табліцы. “Энергетыкі” маюць 31 пункт, у “Лідсельмаша” 33, “Дарожніка” 35, “Сталіцы” 37, а ў лідэрах – гомельскі ВРЗ з 42 пунктамі.