Двое навічкоў дапоўнілі склад аршанскага міні-футбольнага клуба “Вітэн”. У каманду прыехаў 34-гадовы расейскі ветэран Максім Філіпаў. Даволі вядомы гулец, які за сваю кар’еру прадстаўляў многія клубы, у тым ліку вельмі моцныя расейскія клубы “Дынама”, ЦСКА, “Спартак-Шчолкава” і “Нарыльскі Нікель”. Перад прыходам у “Вітэн” Філіпаў гуляў на першынстве КФК за “Фруктовый мір” з Санкт-Пецярбурга. Уражвае статыстыка філіпава ў расейскай прэм’ер-лізе – адным з наймацнейшых чэмпіянатаў у Еўропе – 101 мяч у 344 матчах!
Другім навічком “Вітэна” стаў 20-гадовы Аляксандр Умпіровіч, які дагэтуль выступаў за “Дынама”-БНТУ. Кар’ера гэтага футбаліста імкліва развіваецца, за 15 матчаў, праведзеных у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, Умпіровіч забіў 10 галоў.
У аршанскай камандзе гульцы ўжо атрымалі гульнявыя нумары. Філіпаў будзе абараняць колеры “Вітэна” пад № 23, Умпіровіч пад № 19.
На загалоўным фота: Максім Філіпаў у складзе маскоўскага ЦСКА.