У 8-м туры дывізіёну Б чэмпіянату Беларусі па валейболе аршанскі "Узлёт" прымаў сталічны клуб Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву №1. Абедзьве сустрэчы на вуліцы Якубоўскага завяршыліся паразамі аршанцаў, хаця самая першая партыя двухматчавага супрацьстаяння скончылася эфектнай перамогай "Узлёта" на тай-брэйку 33:31. Але больш паспяховымі былі маладыя таленты, якія навучаюцца ў Менску мастацтву валейбола.
Узлёт (Орша) - РДУАР-1 - 1:3 (33:31, 23:25, 20:25, 17:25), 1:3 (17:25, 23:25, 25:21, 17:25).