Няўдала для футбольнага клуба "Орша" скончыўся другі паядынак у міжсезонні. "Орша" гуляла ў Бабруйску супраць "Белшыны" і саступіла 0:1. Адзіны мяч у браму "сіня-белых" забіў з пенальці Кірыл Шакураў. Аршанцы дзейнічалі ў эксперыментальным складзе, як традыцыйна і бывае ўзімку, калі каманда толькі рыхтуецца да новага сезону. Пакуль няма ні календару, ні поўнай вызначанасці, ці ўсе каманды здолеюць пачаць выступленне ў Першай лізе. Зрэшты, і сумных навінаў пакуль ніякіх не паступала.
Нагадаем, што ў першым матчы ў якасці падрыхтоўкі да сезону аршанцы прайгралі ў Магілёве мясцоваму "Тарпеда" 2:3.