У нашым раёне могуць стварыць аналаг знакамітага маскоўскага рынка ў раёне "Чаркізава". Аб стварэнні буйной аптовай базы было заяўлена на нарадзе ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Мяркуецца, што ў пасёлку будзе створана буйная аптовая база, дзе індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць закупляць тавар для сваіх гандлёвых кропак.
Міністэрству гандлю даручана да 1 ліпеня ўтварыць некалькі аптовых базаў. Цягам бліжэйшага месяца будзе дапрацаваны закон аб працы індывідуальных прадпрымальнікаў. Ніякіх адтэрміновак па ўвядзенні тэхрэгламенту прадукцыі лёгкай прамысловасці не будзе.