00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

76 кандыдатаў зарэгістравана

22.02.2014 19:41

2894 прагляду, 1 каментар

Кандыдатам у дэпутаты райсавету ўручылі пасведчанні. пачынаецца агітацыйная кампанія

На 37 месцаў у Аршанскім райсавеце, па інфармацыі раённай выбарчай камісіі, ў гэтым годзе прэтэндуюць 76 чалавек. Гэта амаль 2 чалавекі на месца. Але не на кожнай акрузе будзе па два кандыдаты. Тры акругі Аршычная №2 (раён вуліцы Астроўскага), Будаўнічая №3 (раён вуліцы 1 мая), Маладзёжная №8 (раён медычнага коледжа) маюць па тры кандыдата. А вось акругі за межамі Оршы пераважна застаюцца безальтэрнатыўнымі - гэта Наберажная №28 (г. Барань), Высокаўскі №32 (частка Высокаўскага сельсавету), Крапівенская №33 (Крапівенскі, Барздоўскі сельсаветы і дадаткова некалькі вёсак), Бабінічская №34 (Бабінічскі сельсавет і некалькі вёсак), Копыская №35 (Копысь, Зубаўскі, Вусцянскі сельсавет без некаторых вёсак), Забалацкая №36 (Забалацкі і Задроўскі сельсавет з некалькімі дадатковымі вёскамі) і Межаўская акруга №37 (Межаўскі сельсавет без некалькіх вёсак). Кандыдатаў магло б быць і болей, але 5 прэтэндэнтам было адмоўлена ў рэгістрацыі. Усе адмовы былі звязаныя з дэкларацыямі пра даходы. Такім чынам не сталі кандыдатамі сябра партыі "Справядлівы Свет" Васіль Кабачэўскі, які зараз абскарджвае рашэнне камісіі (ішоў па Цэнтральнай акрузе №1), Ларыса Асанава не ўказаўшая даход ад продажу аўтамабіля (Усходняя акруга №19), Ольга Рыбкіна па Партызанскай акрузе №22, Ігар Грышанаў па Крапівенскай акрузе №33, цяпер акруга безальтэрнатыўная і Васіль Чукасаў па Межаўскай акрузе №37, акруга таксама засталася безальтэрнатыўная.На альтэрнатыўных акругах растаноўка сілаў наступная: адзін кандыдат праўласны, другі прадэмакратычны. Часцей за ўсё гэта сябры зарэгістраваных партыяў і аргкамітэтаў па стварэнні партыяў. Хаця многія дэмакратычныя кандыдаты вылучаліся не ад партыяў, а зборам подпісаў, або адначасова двума спосабамі.

Агулам зборам подпісаў вылучаныя 30 кандыдатаў, працоўнымі калектывамі - 15, парцоўнымі калектывамі і зборам подпісаў адначасова вылучаны 16 кандыдатаў, партыйным вылучэннем скарысталіся 12 чалавек і адначасова партыйным вылучэннем і зборам подпісаў - 3 чалавекі.

Толькі тры партыі існуючыя ў Оршы вылучалі сваіх кандыдатаў з дапамогай партыйнага вылучэння - гэта камуністычныя "Справядлівы Свет" і камуністычная партыя Беларусі ды ліберальная Аб'яднаная грамадзянская партыя. "Справядлівы свет" вылучыў 6 кандыдатаў, КПБ - 5, АГП -4.

У хуткім часе наш сайт апублікуе поўны спіс кандыдатаў ў Аршанскі райсавет. Сачыце за абнаўленнямі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 76 кандыдатаў зарэгістравана

Кандыдатам у дэпутаты райсавету ўручылі пасведчанні. пачынаецца агітацыйная кампанія

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение