00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Выбарчыя фонды адкрываюцца

25.02.2014 21:54

2464 прагляду, 0 каментароў

Аршанскія кандыдаты ў дэпутаты пачалі адкрываць выбарчыя фонды

Па інфармацыі Беларусбанка па стане на ўчорашні дзень па ўсёй краіне было адкрыта ўсяго толькі 39 рахункаў выбарчых фондаў, прычым усе адкрыты ў Мінску. Сёння першы рахунак для выбараў адкрыты ў Оршы.

На гэтых выбарах дзяржава больш не фінансуе выбарчыя кампаніі кандыдатаў, але каб надрукаваць улёткі, у іх ёсць магчымасць ствараць адмысловыя рахункі ў Беларусбанку.

Першым кандыдатам у дэпутаты, які адкрыў свой рахунак, стаў Ігар Казмерчак, які вылучаецца адначасова ў два Саветы - Віцебскі абласны і Аршанскі раённы. У Віцебскі абласны Савет кандыдат вылучаецца па раёну Ільнокамбіната (увесь прашпект Тэкстыльшчыкаў з прылеглымі вуліцамі і часткай Цэнтру), у раённы Савет па частцы Заходняй (каля 14 школы), Лясным і раёну мясакамбінату. Вылучэнне ў два Саветы адначасова дае магчымасць кандыдатам павялічыць свае выбарчыя фонды. Калі чалавек вылучаецца ў раённы Савет, то фонд не можа перавышаць 10 базавых велічыняў, у абласны - 30, але вылучэнне адначасова ў два Саветы дазваляе павялічыць фонд да 40 базавых велічыняў. Базавая велічыня на сёняшні дзень складае 130.000 рублёў.

Кожны грамадзянін Беларусі добраахвотна можа пералічыць у выбарчы фонд не больш за 2 базавыя велічыні (260.000).

поўныя рэквізіты рахунку: АСБ "Беларусбанк", філіял №215 г. Орша, вул. Леніна, 81 УНП 30046375 рахунак№ 3819383202147 МФО 150801647

Ужо сёння вядома, што свае выбарчыя фонды плануюць адкрыць Канстанцін Анташкевіч, Мікалай Дзямідаў, Аляксандар Шутаў

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выбарчыя фонды адкрываюцца

Аршанскія кандыдаты ў дэпутаты пачалі адкрываць выбарчыя фонды

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение