00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Сустракаем картэжы

12.05.2017 08:20

4273 прагляду, 6 каментароў

23 траўня ўрад Беларусі правядзе выязное пасяджэнне ў Аршанскім раёне. У горадзе ўжо наводзяць "марафет".

У Аршанскім раёне 23-га траўня па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, займаючага пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пройдзе выязное пасяджэнне ўраду. Раней Лукашэнка заявіў, што Аршанскі рэгіён неабходна "падняць з руінаў і попелу". Як паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, на пасяджэнні будуць разгледжаны многія пытанні, у першую чаргу пра сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну. Асобую ўвагу ўрадоўцы перад прыездам надаюць развіццю населеных пунктаў рэгіёну, будуць разглядацца пытанні прыцягнення інвестыцый, будаўніцтва жытла, транспартнай інфраструктуры і працаўладкавання насельніцтва.

Як сказаў Кабякоў, многія чальцы ўраду ўжо выязджалі на Аршаншчыну, каб больш дэталёва азнаёміцца з праблемамі нашага рэгіёну. Гэтыя напрацоўкі, па словах прэм'ера, будуць пакладзены ў падмурак праекту па перазапуску эканомікі Аршаншчыны.

Тым часам на вуліцах Оршы ўжо наводзіцца паказная чысціня, у прыватнасці, нягледзячы на пахмурнае надвор'е, у горадзе павялічылася колькасць людзей у аранжавай форме, якія мятуць вуліцы. У навучальныя ўстановы горада напярэдадні пасяджэння прыязджаюць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі. Верагодна, ахова будзе не такой моцнай, як была ў Барані пры прыездзе Лукашэнкі, аднак зноў варта рыхтавацца да ўзмоцненых мераў бяспекі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сустракаем картэжы

23 траўня ўрад Беларусі правядзе выязное пасяджэнне ў Аршанскім раёне. У горадзе ўжо наводзяць "марафет".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение