Нагадаем, што "Харкаўскі лес" - назва звязаная з растрэламі часоў сталінскіх рэпрэсій. Месцы растрэлаў пачынаюцца ад запраўкі па вуліцы Магілёўскай (ужо там можна знайсці характэрныя растрэльныя ямы), а дзе сканчаюцца пахаванні ніхто сказаць не можа - раскопак тут не праводзілася. Інфармацыя пра гэтае месца растрэлаў была знойдзена яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя краязнаўцамі ў ходзе апытання сведкаў тых падзей. Па гэтай інфармацыі ў "Харкаўскім лесе" растрэльвае духавенства розных канфесіяў.
Некалькі год таму грамадскія актывісты Оршы зноў звярнулі ўвагу на гэтае месца, яно было знята ў некаторых дакументальных стужках, пра яго зноў пачалі шмат пісаць у СМІ. Падлюна, што нехта з актывістаў і ўпрыгожыў дрэвы ў лесе стужкамі з нацыянальным арнаментам у памяць пра растраляных тут бязвінных людзей.
Фота "Радыё Рацыя".