Адкрыты чэмпіянат WRPF-Беларусі па безэкіпіровачным паўэрліфцінгу праходзіў у Гародні з 6 па 9 траўня. На ім бліскуча пра сябе заявіла аршанка Марына Гарбачова. Яна заваявала залаты медаль у катэгорыі 52 кг і заняла 1-е месца ў абсалютным заліку (каэфіцэнт 165,8). Акрамя таго, Марына ўсталявала рэкорд Беларусі ў катэгорыі да 48 кг, узяўшы 125 кг. Пасля турніру Марына Гарбачова выказала агромністую падзяку свайму трэнеру Аляксандру Казлову, які ўсяго за год зрабіў з яе майстра спорту, абсалютную чэмпіёнку Беларусі і рэкардсменку краіны. Дарэчы, Аляксандр Казлоў не проста паспяховы трэнер, але і сам вядомы спартовец. Летась ён стаў чэмпіёнам свету па паўэрліфцінгу.
Некалькі фотаздымкаў Марыны Гарбачовай з чэмпіянату Беларусі.