00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Падвоіць паказчыкі!

18.05.2017 11:18

3205 праглядаў, 6 каментароў

Кіраўнік Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў паставіў новаму мэру Оршы задачу.

Мікалай Шарснёў, які з'яўляецца старшынёй выканаўчага камітэта Віцебскай вобласці, паставіў перад новым мэрам Оршы Леанідам Пянькоўскім задачу падвоіць усе паказчыкі сельгасвытворчасці. Не абышлося і без традыцыйнага ўзгадвання пра "задачы, пастаўленыя прэзідэнтам краіны":

Прэзідэнт пазначыў у цэлым па краіне і канкрэтна па Аршанскім раёне пытанні - занятасць, узровень заработнай платы, мадэрнізацыя прадпрыемстваў. Усе гэтыя пытанні цесна ўвязаныя. Аршанскі раён з яго прамысловым патэнцыялам і лепшымі ў вобласці зямельнымі ўгоддзямі павінен быць лакаматывам нашага рэгіёну. Аршанская інтэграцыйная структура АПК павінна быць самай моцнай у галіне, тут павінны быць лепшыя ў краіне эканамічныя паказчыкі. У нас усё для гэтага ёсць. Ёсць добрыя землі, 20 адзінак сучаснай тэхнікі паступіла ў мінулым годзе, у бягучым - ужо больш за 80 адзінак трактароў і сельгасмашын. І гэта яшчэ не ўсё. Прыйдзе сучасная кормаўборачная тэхніка і збожжаўборачныя камбайны. Усё робіцца для таго, каб павысіць прадукцыйнасць працы і эфектыўнасць вытворчасці.

Таксама Мікалай Шарснёў агучыў планы па збудаванні новых жывёлагадоўчых фермаў. А такім прадпрыемтсвам, як "Задняпроўскі" і "Юбілейны" варта стаць на шлях мадэрнізацыі і пачаць адпавядаць стандартам сучасных фермаў. У "Вусці" з'явіцца ферма на 1 тысячу дойнага статку, а ў "Юбілейным" і "Задняпроўскім" па 2 тысячы кожная. Такім чынам улады разлічваюць цалкам загрузіць малочны завод. Кіраўнік вобласці адзначыў, што перад Леанідам Пянькоўскім стаіць задача за самы кароткі час рэалізаваць эканамічны патэнцыял Аршанскага раёну, якім той цяпер загадвае.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падвоіць паказчыкі!

Кіраўнік Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў паставіў новаму мэру Оршы задачу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение