21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

09:00

-2

5 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

Медалі прайшлі міма

23.05.2017 07:10

2223 прагляду, 0 каментароў

Аршанскі "Вітэн" не здолеў прабіцца ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па міні-футболе.

Так склалася доля, што аршанцы сёлета двойчы прайгралі ў матчах на выбыванне "Лідсельмашу". Спачатку лідзяне не пусцілі аршанскі клуб у фінал Кубка Беларусі, а цяпер сталі на шляху "чырвона-чорных" у паўфінал чэмпіянату краіны. Усё вырашаў трэці матч чвэрцьфінальнай серыі, які праходзіў у лідскім спартовым комплексе "Алімпія". Лік у серыі да дзвюх перамог быў 1-1, таму заключны матч вырашаў лёс пуцёўкі ў паўфінал. Аршанцам удалося шакаваць мясцовую публіку са старту гульні, на 5-й хвіліне адна з атак "Вітэна" скончылася перадачай Вяршыніна на Дунаева і выніковым стрэлам. Аднак у гэты вечар "Лідсельмаш" было не стрымаць. Гаспадары пляцоўкі забілі тры мячы ў браму капітана прыезджай каманды Мароза і перамаглі 3:1, а разам з тым узялі і серыю 2-1.

У паўфінал выходзіць "Лідсельмаш", які ўжо некалькі сезонаў трэніруе экс-трэнер "Вітэна" Віктар Тарчыла. Таксама ў камандзе гуляюць некалькі колішніх гульцоў "Вітэна". Для аршанскага клуба барацьба за медалі скончана.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Медалі прайшлі міма

Аршанскі "Вітэн" не здолеў прабіцца ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па міні-футболе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение