20-га траўня футбольны клуб "Орша" праводзіў гасцявы матч у Менску з "Промнем". На жаль, сіня-белыя саступілі сталічнай камандзе з лікам 2:3, галы ў аршанцаў забілі Краўчук і Хадневіч. У гэты дзень парадавалі і адначасна здзівілі актыўныя фанаты "Оршы". Ультрас адправіліся за клубам у сталіцу, як робяць гэта рэгулярна ў любую кропку краіны. Аднак адметнасць гэтага выезду была ў тым, што фанаты "Оршы" паехалі на гасцявы матч у джэнтльменскім стылі. Яны апрануліся ў кашулі, многія мелі пры сабе гальштукі і сонцаабарончыя акуляры. Да нізу высокіх патрабаванняў не было, людзі прыехалі за клубам як у шортах і джынсах, так і ў строгіх штанах. У радаснай атмасферы падтрымкі нашага клуба знайшлася і нотка смутку. Роўна год таму пайшоў з жыцця вядомы гулец і трэнер "Оршы" Аляксандр Саўчанкаў. Фанаты прысвяцілі яго памяці банэр, які вывесілі на гасцявой трыбуне САК "Алімпійскі", дзе праходзіў матч.
У сваім блогу "Сіня-белы шалік на плячах" ультрас "Оршы" падзяліліся гісторыяй свайго выезду.