00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Некаторыя лічбы статыстыкі

29.05.2017 13:02

2809 праглядаў, 1 каментар

Белстат апісаў сацыяльна-эканамічны стан рэгіёна ў студзені-красавіку 2017 года.

Праўда, у справаздачы галоўнага статыстычнага ўпраўлення краіны не ўсе лічбы характарызуюць стан рэчаў. Мы выбралі з іх найбольш важныя. Так, у Аршанскім і ва ўсіх суседніх з нашым раёнах Віцебскай вобласці, на вытворчасцях маюцца запасы гатовай прадукцыі. Найменьшыя яны ў Сененскім раёне (але варта разумець, што і вытворчасць тут не вялікая) усяго 0,2% ад месячнай вытворчасці, у ЛЁзненскім раёне - 2,2%. У Дубровенскім раёне на складах амаль чверць прадукцыі - 25,3%. А найбольшыя запасы ў Аршанскім (125,4%) і Талачынскім (173,1%) раёнах.

Ва ўсіх раёнах акрамя Лёзненскага, адзначана павышэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У Лёзненскім выраблена 90,8% ад узроўню такога ж перыяду мінулага года. Прычым, у тым перыядзе было нароблена 86,6% ад такога ж перыяду 2015. У Аршанскім раёне, праўда, рост не значны - 101,1%. У Дубровенскім - 106,9%, а ў Сененскім і Талачынскім крыху больш за 118%.

Ва ўсіх раёнах сальда экспарта/імпарта станоўчыя (экспарта больш чым імпарта) за выключэннем Талачынскага раёна - тут мінус паўтара мільёны даляраў.

Чысты прыбыта усіх арганізацый таксама даў плюс. Калі ў мінулагадовым такім жа перыядзе па ўсіх раёнах арганізацыі сумарна далі мінус ва ўсіх выпадках, то цяпер мінус адзначаны толькі па двух раёнах: Сененскім і Талачынскім. У Сененскім раёне амаль 40% прадпрыемстваў стратныя, у Талачынскім амаль 39%. У Аршанскім іх таксама шмат - 28%, у Лёзненскім 18% і ў Дубровенскім амаль 9%.

А, вось, рэальны заробак, не зважаючы на некаторыя поспехі, амаль замарозіўся. Максімальны рост заробкаў заўважаны ў Талачынскім раёне - 101,1%, у астатніх раёнах рэальны заробак вырас не больш чым на 1%, а ў Аршанскім, нават, упаў - усяго 99,4% у параўнанні з мінулагадовым перыядам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Некаторыя лічбы статыстыкі

Белстат апісаў сацыяльна-эканамічны стан рэгіёна ў студзені-красавіку 2017 года.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение