На старонцы мэблевага салона "МЕБЕЛЬ.С" у кантакце з'явілася паведамленне пра падарунак таму хто зловіць былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. У паведамленні гаворыцца: "Злавіце Віктара Януковіча і атрымайце ў падарунак спальны гарнітур "Еўропа 9" з матрасам, дастаўка да пад'езда БЯСПЛАТНА. Спяшайцеся, прапанова абмежаваная." Улічваючы апошнюю фразу паведамлення можна зразумець, што больш за аднаго Віктара Януковіча салон мэблі аплаціць падарункам не гатовы.
P.S. Увечары 27 лютага пасля нашай публікацы са старонкі мэблевага салона гэта інфармацыя знікла.
На фота: Віктар Януковіч На фота: спальны гарнітур "Еўропа 9"