На гэтым тыдні ў Талачынскім раёне прашло выязное паседжанне прэзідыюма абласнога Савета дэпутатаў. Дэпутаты наведалі шэраг прадпрыемстваў і абмеркавалі іх развіццё. Па выніках гэтага паседжання, старшыня Талачынскага выканкаму распавёў для БелТА пра бліжэйшыя планы па развіцці раёна. У прыватнасці, у раёне павінна з'явіцца два новых прадпрыемства.
Так, адзін з ураджэнцаў Коханава, а сёння сузаснавальнік фірмы "ФунгіБелПлюс" плануе стварыць у родным мястэчку прадпрыемства па вырошчванні шампіньёнаў па польскай тэхналогіі. Прадпрыемства будзе патрабаваць шмат ручной працы, і таму ў планах стварыць 100 рабочых месцаў, пераважна для жанчынаў. А ў год тут будзе вырошчвацца каля 3.000 тон грыбоў у год. Цэх для шампіньёнаў не будзе будавацца з нуля - ён зойме невыкарыстоўваемыя плошчы мясцовага дрэваапрацоўчага прадпрыемства.
Другі план - стварэнне новага прадпрыемства па выпуску інавацыйнай прадукцыі. На плошчах састарэлага прадпрыемства па выпуску жалезабетонных канструкцыяў будзе створана новае, якое будзе вырабляць і новую жалезабетонную прадукцыю па новых тэхналогіях.