Пасля загаду Лукашэнкі падняць Аршаншчыну з руінаў і попелу, у горад рэгулярна прыязжаюць чыноўнікі вышэйшага рангу. На гэты раз раён наведаў міністар эканомікі Ўладзімір Зіноўскі. Ён пабываў у мястэчку Арэхаўск, дзе пазнаёміўся з працай прыватнага шматфункцыянальнага прадпрыемства "Маналіт", створанага на базе дзяржаўнага збанкрутаваўшага "Лантана", а потым на аршанскім камбінаце хлебапрадуктаў сустрэўся з кіраўнікамі харчовых прадпрыемстваў раёна.
Важнейшым мерапрыемствам візіта была сустрэча паміж прадстаўнікамі ўлады і бізнэса. Улады жадаюць, каб малы і сярэдні бізнэс таксама падключыўся да работы па "пад'ёму з руінаў і попелу". Са свайго боку, дзяржава плануе для гэтага спрасціць умовы для вядзення бізнэса. Будзе спрошчаны парадак і ўмовы адкрыцця аб'ектаў гандлю, сацыяльнага абслугоўвання і грамадскага харчавання, атрыманне ўзгадненняў і дазволаў на вядзенне бізнэса. Плануецца аптымізаваць санітарна-эпідэміялагічныя і пажарныя патрабаванні - сёння гэтыя патрабаванні не рэдка становяцца метадам збору штрафаў і свавольства чыноўнікаў. Зменьшыцца колькасць відаў дзейнасці на якія патрабуецца ліцэнзія і пашырыцца спіс відаў дзейнасці, якія не патрабуюць рэгістрацыі ў якасці прадпрымальніка.
А адмыслова для нашага рэгіёну будзе створаны пералік памяшканняў, якія маглі б выкарыстоўвацца бізнэсам для сваёй работы. Плануецца, што на базе памяшканняўз свабодным на зараз існуючых прадпрыемствах бізнэсам будуць стварацца новыя вытворчасці. Было ўзгадана на сустрэчы і стварэнне агульнай праграмы развіцця раёна, якая сёння яшчэ не дароблена - яе дэталі будуць прапрацоўвацца, ў тым ліку, і з бізнэсам.