Адным з цэнтральных пунктаў прыезда міністра эканомікі ў Оршу стала сустрэча з прадстаўнікамі бізнэса на якой міністар заклікаў далучацца малому і сярэдняму бізнэсу да працэсу пад'ёму Аршаншчыны "з руін і пепла". Але да гэтай сустрэчы міністар асабіста пазнаёміўся з паспяховым прыкладам работы прыватнікаў у рэгіёне - ён пабываў у Арэхаўску дзе наведаў былое прадпрыемства "Лантан".
Сёння на базе збанкрутаваўшага дзяржаўнага прадпрыемства працуе шматпрофільнае прадпрыемства "Маналіт ПДМ", якое належыць віцебскаму буйному ўласніку. Ужо сёння можна казаць пра некаторыя поспехі арганізацыі. Так, ім удалося захаваць вытворчасць школьнай і кравецкай крэйды, нават, павялічыць яе выпуск. А таксама запусціць дзве новыя вытворчасці: швейны цэх і перапрацоўку металалому з выдзяленнем з яе каштоўных металаў - гэта пераше прадпрыемства такога профілю ў краіне.
На гэтым інвестары не збіраюцца спыняцца і плануюць запусціць цэх па разліву газірокі, пітной вады, кампотаў і вытворчасці варэння. За кошт гэтага ў мястэчку з'явіцца яшчэ 20 рабочых месцаў.