1 і 2 сакавіка аршанскі валейбольны клуб "Узлёт" прымаў супернікаў з магілёўскага МВК. Абодва матчы 1-й лігі чэмпіянату Беларусі скончыліся на карысць нашых землякоў. У суботняй сустрэчы аршанцы не аддалі гасцям ніводнай партыі - 3:0 (25:11, 25:10, 25:21). Як бачым, у першых дзвюх партыях аршанцы зламілі праціўнікаў. У нядзелю перамога далася большамі сіламі, у выніку - 3:1.
Пасля 20-ці паядынкаў на рахунку "Узлёта" 38 балаў. Наша каманда ідзе на 3-м месцы, вышэй толькі менскі МАПІД (49) і "Атлант-Д" з Паставаў (50).