00:00

+10

3 м/с

993 гПа

03:00

+9

3 м/с

993 гПа

06:00

+7

3 м/с

994 гПа

09:00

+9

4 м/с

995 гПа

12:00

+12

4 м/с

995 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Пад знос

27.06.2017 11:18

3889 праглядаў, 0 каментароў

За кошт зноса невыкарыстоўваемых аб'ектаў у Оршы з'явяцца вялікія свабодныя плошчы

Віцебскі фонд дзяржмаёмасці апублікаваў спіс аб'ектаў, якія павінны быць уведзеныя ў гаспадарчы абарот у Аршанскім раёне. "Увядзенне ў гаспадарчы абарот" прадугледжвае розныя формы, як продаж і здача ў арэнду, так і кансервацыя ды знос. Агулам спіс мае 136 найменняў.

У дадзеным артыкуле прыводзім вам тыя аб'екты, якія ў раёне пойдуць пад знос.

У вёсках раёна будзе знесена тры аб'екты: кацельная ў вёсцы Дубніцы, Тумініцкі дом культуры і канюшня агракамбіната "Юбілейны". Дубніцкая кацельная раней выкарыстоўвалася для ацяплення мясцовай школы, пазней яе спрабавалі прадаць з аўкцыёна, у тым ліку, знізіўшы кошт да 1 базавай велічыні, але пакупніка так і не знайшлося, а стан будынка пагаршаўся. Цяпер лёс былой кацельнай вызначаны - на яго месцы будзе пустыр.

З гарадскіх аб'ектаў найбольш пацерпяць будынкі былога завода "Лягмаш". Тут знясуць адразу 6 будынкаў, сярод якіх тры вытворчых, адзін не дабудаваны, адзін складскі. Агулам на вялікай тэрыторыі завода ад будынкаў будзе вызвалена больш за 30 гектараў зямлі.

У будаўнічага трэста №18 будзе знесена 2 будынуі: склад цэмента плошчай у 117 квадратных метраў і каналізацыйна - насосная станцыя, абодва будынкі па вуліцы Бялінскага, д.1.

Два будынкі знікнуць і ў Оршабудматэр'ялы: старая градзірня і будаўніча-памольнае аддзяленне.

Амаль гектар зямлі вызваліцца пасля зносу часткі кацельнай каля стадыёну "Лакаматыў". Меньшая частка кацельнай прапануецца ў арэнду.

Па Леніна 230 будзе знесены растворны пункт "Оршацепласетак", у інструментальнага завода знясуць старую градзірню, а ў АТП №8 па Леніна 161 а будзе знесена прахадная.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пад знос

За кошт зноса невыкарыстоўваемых аб'ектаў у Оршы з'явяцца вялікія свабодныя плошчы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение