21:00

+10

3 м/с

992 гПа

00:00

+10

3 м/с

993 гПа

03:00

+9

2 м/с

993 гПа

06:00

+7

3 м/с

993 гПа

09:00

+8

4 м/с

994 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Будынкі ў арэнду

01.07.2017 12:14

2884 прагляду, 0 каментароў

Фонд дзяржаўнай маёмасці ў рамках "пад'ёму Оршы з руінаў і попелу" шэраг будынкаў прапануе ў арэнду

Нагадаем, што на гэтым тыдні Віцебскі фонд дзяржмаёмасці апублікаваў спіс са 136 будынкаў, якія павінны быць занава ўведзены ў гаспадарчы абарот. Шэраг будынкаў паводле гэтага спісу пойдуць пад знос - з гэтымі аб'ектамі вы можаце азнаёміцца тут. Шэраг аб'ектаў прапаноўваюцца ў арэнду. Прычым, у некаторых выпадках частка комплексу будынкаў ідуць пад знос, а другая часта таго ж комплексу ў арэнду.

Так, напрыклад, будзе з кацельнай каля стадыёна "Лакаматыў" - меньшая яе частка, якая складае 261,5 квадратны метр будзе знесена, большая ў 937 з невялікім квадратных метраў здадзена ў арэнду. Не выключаецца, што гэты будынак можа быць і прададзены.

Тое самае будзе з будынкамі будтрэста №18 па вуліцы Бялінскага, д.1. Два будынкі будуць знішчаны, корпус растворных вузлоў у 524 квадратных метры застанецца для здачы ў арэнду. АТП №8 па Леніна 161-а страціць сваю прахадную, але ў арэнду пойдзе будынак шынамантажнага склада, які складае 137 квадратаў.

Таксама пойдуць у арэнду склады "Оршаспецаўтабазы" па адрасе 2-гі завулак Камунальны,2 і корпус "Оршакамгасу" ў Высокаўскім сельсавеце ў 625 з невялікім квадратаў.

Не ўсе будынкі прапануемыя ў арэнду ў добрым стане. Напрыклад будынак кладавой каля чыгуначнага прыпынка "Сонечны". Гэта былая чыгуначная станцыя, якая ў сувязі з паляпшэннем тэхналогіяў перастала выкарыстоўвацца па прызначэнні і была закансервавана. Сёння будынак у кепскім стане, але мае патэнцыял для выкарыстання пад сезонную краму - у летні перыяд у мясцовым пасёлку пражывае вялікая колькасць дачнікаў, якая абслугоўваецца толькі аўталаўкамі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Будынкі ў арэнду

Фонд дзяржаўнай маёмасці ў рамках "пад'ёму Оршы з руінаў і попелу" шэраг будынкаў прапануе ў арэнду

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение