У афіцыйны Дзень Незалежнасці краіны - 3-га ліпеня - святкаванні ішлі не толькі на афіцыйным узроўні і не толькі ў горадзе. Актывісты кампаніі "Гавары праўду" ў гэты дзень сканцэнтравалі ссваю ўвагу на вясковых помніках падзеям вайны. На аўтамашынах яны наведалі тры помнікі: у вёсцы Стаўры, каля вёскі Пішчалава на месцы першага залпа "Кацюшы" і каля вёскі Міцькаўшчына.
На першых двух помніках актывісты правялі кароткія мітынгі-рэквіемы, усклалі кветкі, запалі свечы. А, вось, да помніку каля Міцькаўшчыны яны падыйсці, проста, не змаглі. Справа ў тым, што помнік гэты знаходзіцца ў полі мясцовай гаспадаркі, на адлегласці ад дарогі. У мінулым годзе адзін з каардынатараў кампаніі Ігар Грышанаў ужо звяртаўсся да мясцовых чыноўнікаў, што за помнікам вядзецца не належны дагляд - тады вясной падыход да помніка быў разараны. У гэтым жа годзе падыход да помніка зарос травой па пояс, якую да свята 3 ліпеня - якое непасрэдна звязана з падзеямі вайны - ніхто не стаў касіць. Пасля дажджу 3-га чысла трава стала мокрай і бруднай і падыйсці да помніка было не магчыма.