Праграма тэлеканала "Беларусь" "Козел про футбол" наведала матч Кубка Беларусі ў Оршы паміж "Оршай" і мазырскай "Славіяй". Вядомая вядоўца Крысціна Козел распавяла ў праграме гісторыю супрацьстаянняў "Оршы" і "Славіі", узяла некалькі каментароў у аршанскіх заўзятараў. Як заўсёды, у выпуску шмат эмоцый з трыбунаў і вострыя моманты матчу.
Як прызналася сама Крысціна Козел, у Оршу здымачная група праграмы збіралася тры гады, але пастаянна знаходзіліся іншыя матчы і падзеі для паказу, у выніку чаго наш горад апынаўся ў "рэзерве". Калі ж тэлевізійшчыкі, нарэшце, даехалі да Гарадского стадыёна, яны трапілі на гістарычны для нашай каманды матч. Аршанцы перамаглі "Славію" і ўпершыню ў гісторыі кубкаў незалежнай Беларусі выйшлі ў стадыю 1/8 фіналу. Асноўнымі героямі праграмы сталі нападнікі "Оршы" Алксей Хадневіч, які забіў у асноўны час, і легендарны для клуба футбаліст Мікалай Кітаёў, які забіў вырашальны пенальці.
Праграма "Козел про футбол" ужо не першы год выходзіць на экраны і радуе заўзятараў арыгінальнай падачай матэрыялаў. Зрэшты, і вядоўца-дзяўчына, якая разбіраецца ў футболе — звыклая справа, напрыклад, для Італіі, але рэдкасць для беларускіх рэалій.