Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў статыстыку па насельніцтву Беларусі. У цэлым яно складае 9 мільёнаў 505 тысяч чалавек. Пры гэтым кожны чацвёрты жыхар Беларусі пражывае ў сельскай мясцовасці. Самы населены горад Беларусі — сталіца Менск, у якой цяпер жывуць ужо 1 мільён 975 тысяч чалавек. Фактычна, кожны пяты беларус ужо жыве ў сталіцы, яна працягвае расці ў насельніцтве, плюс многія людзі афіцыйна ў Менску не прапісаныя, але наймаюць жыллё ў горадзе.
Другі горад па колькасці насельніцтва - Гомель, 535 тысяч жыхароў, у Магілёве 380 тысяч, Віцебску 370, Гародні 369, Берасці 344 тысячы чалавек. Самы буйны з неабласных гарадоў - Бабруйск, у якім 218 тысяч жыхароў. У Баранавічах 179 тысяч, Барысаве 143, Пінску 138, Орша знаходзіцца на 11-м месцы па краіне, у нашым горадзе пражываюць 116 тысяч чалавек (раней было 117). Крыху меней у Мазыры - 112 тысяч, у Салігорску 107, а ў Наваполацку 102 тысячы. Насельніцтва Ліды 15-м таксама перайшло мяжу ў 100 тысяч жыхароў, паводле статыстыкі там жыве 101 тысяча.
Самы маленькі горад Беларусі па-ранейшаму Дзісна Віцебскай вобласці, усяго 1,5 тысячы чалавек.
Па колькасці насельніцтва Беларусь займае 92-е месца ў свеце, 17-е ў Еўропе (аргумент супраць тых, хто памылкова кажа, нібы "Беларусь маленькая краіна") і 6-е сярод краін СНД.