Зімой гэтага году старэйшына вёскі Стаўры Ігар Грышанаў адмовіўся ад сваёй пасады, патлумачыўшы гэта ціскам з боку мясцовых чыноўнікаў. Такім чынам ініцыятыўны старэйшына спадзяваўся, што канфлікт будзе вычарпаны. Але праблемы працягнуліся.
Некалькі год таму падчас суботніка Грышанаў з вяскоўцамі высадзілі ўздоўж мясцовых берагоў Куцеенкі ялінкі, саджанцы якіх былі выдзеленыя аршанскім лясгасам. Таксама Грышанавым быў агароджаны вясковы стадыён. Самаробны плот дапамагаў рабіць і аддзел адкуцыі, спорта і турызма - чыноўнікі выдзелілі для яго будаўнічыя матэр'ялы. На мінулым тыдні ў вёсцы былі знішчаны і саджанцы ялінак і плот вакол стадыёна. Грышанаў гаворыць, што разбурэнні былі ініцыяваныя старшынёй Бабінічскага сельвыканкаму. Спачатку рабочыя разабралі плот, а потым пусцілі трактар, каб скасіць траву, а разам з травой былі скошаныя і дрэўцы.
Па-поваду знішчаных дрэваў актывіст звярнуўся ў інспекцыю па ахове навакольнага асяроддзя.
На фота: тое што засталося ад агароджы стадыёна
На фота: адна са знішчаных ялінак