Белы крот вельмі рэдкая істота. Па-першае, альбіносы самі па сабе нараджаюцца вельмі рэдка. Па-другое, альбіносы больш схільныя да розных хваробаў і часцей за ўсё паміраюць рана. А гаворка ідзе, усё ж такі, пра жывёлу якая і на паверхні зямлі бывае рэдка. Таму знаходкі кратоў-альбіносаў прыцягваюць увагу спецыялістаў ды калекцыянераў. Праўда, бараньскаму крату пашанцавала - ён быў злоўлены добрымі людзьмі, якія, зразумеўшы наколькі рэдкі звярок апынуўся ў іх лавушцы, не сталі яго аддаваць спецыялістам, або прадаваць калекцыянерам.
Пасля невялікай фотасесіі, звярок быў накормлены чарвямі (дзіўна, але дзікая жывёла, якая пры нармальных абставінах не кантактуе з людзьмі, спакойна прыняла пачастунак ад жыхароў наземнага свету) і адпушчаны на волю.
Фота: Павел Падчапаеў