Яшчэ ў аўторак кандыдат ў дэпутаты райсавету і аблсавету Ігар Казмерчак перадаў для друку макет уласнай перадвыбарчай улёткі. Нічога не прадказвала праблемаў.
Але праз некаторы час кандыдату перазванілі з друкарні і паведамілі, што не могуць зрабіць наклад улёткаў пакуль з райвыканкаму не дашлюць ліст якім дазволяць друк. Пры гэтым, упраўляючая справамі выканкаму Іна Хамутоўская ў тэлефоннай размове з кандыдатам патлумачыла, што такі афіцыйны ліст не прадугледжаны выбарчым заканадаўствам і паабяццала перадаць справу Віктару Калачову, які курыруе пытанне выбараў, каб той растлумачыў сітуацыю друкарні.
Па стане на чацвер аршанская друкарня так і не ўзялася за ўлёткі кандыдатаў, а яе рабонікі гавораць, што цяпер дазволу на друк чакаюць ужо некалькі кандыдатаў у дэпутаты.