Сайт адрозніваецца вельмі нестандартным падборам тэмаў для артыкулаў і не звычайнай падачай інфармацыі. Вось і на гэты раз маладыя журналісты абралі не зусім звычайную тэму - жыццё і работа гандляроў у электрычках. Для вывучэння тэмы была абрана электрычка Мінск-Орша.
Першапачаткова журналісты спадзяваліся, што артыкул будзе напоўнены незвычайнымі гісторыямі гандляроў, апісаннямі іх лёсаў, але, аказалася, што яны, проста, не хочуць размаўляць - такая іх ахоўная рэакцыя на рэйды падатковых інспектараў.
Пагадзіўся з журналістамі трохі паразмаўляць толькі баяніст, для якога "работа" ў электрычцы, хутчэй, не заробак, а прагулка-задавальненне. Цалкам артыкул пра бізнэс-культурнае падарожжа на электрычцы Мінск-Орша можна прачытаць тут.