"Сексот" - народная назва так званых "сакрэтных супрацоўнікаў" КДБ - стукачоў, якія рэгулярна даносілі на сваіх калегаў, аднагрупнікаў і г.д. Беларускі даследчык Уладзіслаў Ахроменка, які сёння вывучае раскрытыя ва Ўкраіне архівы КДБ распавёў сайту tut.by як такі сексот даносіў на студэнта Уладзіміра Караткевіча.
- У часы СССР агунтура МКДБ-МДБ-КДБ СССР у абавязковым парадку прысутнічала ва ўсіх ВНУ - і сярод выкладчыкаў, і сярод студэнтаў, і сярод тэхнічнага персаналу. Ёсць цікавая "справа-фармуляр" Кіеўскага ўніверсітэта 195-х, прытым у гэтай справе ёсць і данос, які тычыцца Караткевіча. "Нацыяналістычна і антысавецкі настроены", "чытае кнігі не па-руску", "прыехаў з Беларусі, якая была пад нямецкай акупацыяй"...
Чаму ж даносу не далі ход? - запытвае журналіст у даследчыка.
- Тут не трэба блытаць "справы-фармуляры", "агентурныя справы" і следчыя справы. У спецслужбах рэгулярна складалі (і складаюць) усялякага роду агульныя даведкі - пра чуткі, настроі, дынаміцы настрояў... Агентура як раз і давала такую інфармацыю. Іншая справа, што інфармацыі на Уладзіміра Сямёнавіча там больш, чым на іншых студэнтаў. Чаму не завялі справу? Напэўна, не было дастатковай колькасці ўстановачнага матэр'ялу.
Дарэчы, па ўскосных прыкметах Ахроменка вылічыў і асобу даносчыка, які, аказваецца, жывы да гэтае пары, але назваць яго прозвішча даследчык адмовіўся. Цалкам прачытаць інтэрв'ю з Уладзіславам Ахроменка можна тут.