Апошні раз Уладзімір Пракопавіч быў у нашым горадзе яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, потым арышт і забарона пакідаць Мінск.
На гэты раз асноўнай мэтай візіту стала падтрымка кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Напачатку візіту Уладзімір Пракопавіч сустрэўся з аршанскімі актывістамі кампаніі "Гавары праўду", якім уручыў пераходны кубак якім у кампаніі ўзнагароджваюцца найбольш актыўныя рэгіянальныя арганізацыі.
Далей Някляеў разам з некалькімі кандыдатамі ў дэпутаты скіраваўся ў Прыдняпроўскі парк каб ускласці кветкі да помніку Караткевіча. Яшчэ ў першай палове дня палітык сустрэўся з раённай выбарчай камісіяй і прадпрымальнікамі на рынку.
З 16 гадзін на пляцоўцы каля Дома культуры чыгуначнікаў распачаўся агітацыйны пікет за кандыдатаў у дэпутаты кампаніі "Гавары праўду" ў якім удзельнічаў і былы кандыдат у прэзідэнты.