Эксперты сайта tut.by склалі спіс раёнаў у якіх насельніцтва атрымлівае найбольшыя і найменьшыя заробкі. У топ-10 самых "багатых" раёнаў патрапілі пераважна раёны Мінскай вобласці і аніводнага з суседніх з Аршанскім раёнаў. Не патрапіў у гэты спіс і аніводны раён Віцебскай вобласці.
Затое у топ-10 самых "бедных" увайшлі аж 7 раёнаў нашай вобласці. З суседніх раёнаў у гэтым спісе апынуўся Сенненскі. "Бруднымі" па дадзеных экспертаў там у сярэднім атрымліваюць 551,8 рублі, што на 2,3% больш чым у мінулым годзе.
Патрапіў у спіс самых бедных і Бешанковічскі раён, якім доўгі час кіраваў новы старшыня Аршанскага выканкаму. А самыя малыя заробкі "бруднымі" ў Шаркаўшчынскім раёне - 494,8 рублі ў сярэднім.