На сайце абласной міліцыі выйшаў кароткі ролік пра знішчэнне 110 тонаў зерня ў Аршанскім раёне і завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да агранома не названай сельскагаспадарчай арганізацыі. Ролік распавядае толькі сам факт, але з яго не зразумела пра якую гаспаларку ідзе гаворка і чаму зерне было знішчана.
Па нашай інфармацыі, выпадак гэты адбыўся ў гаспадарцы "Маяк Высокае". Галоўны аграном гаспадарцы аддала загад збіраць зернавыя калі яны былі мокрыя. Пазней зерне паклалі сушыць і яно замест таго, каб высушыцца згніла. Цяпер супраць агранома гаспадаркі заведзена крымінальная справа.