06:00

+11

5 м/с

991 гПа

09:00

+10

5 м/с

993 гПа

12:00

+10

6 м/с

995 гПа

15:00

+11

6 м/с

996 гПа

18:00

+10

5 м/с

996 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Сенненскія эміраты?

23.09.2024 12:19

538 праглядаў, 0 каментароў

На Сенненшчыне пачалі пошукі нафты.

Беларускія геолагі пачалі рабіць глыбокую параметрычную свідравіну глыбінёй 1350 м паблізу аграгарадка Ходцы, што ў Сенненскім раёне.

Па выніках будуць атрыманыя звесткі пра мінеральны склад наяўных запасаў мінеральных рэсурсаў на дадзенай тэрыторыі, патлумачыў намеснік міністра Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Віктар Галанаў, піша belmarket.by.

Спецыялісты прааналізавалі архіўныя звесткі і прыйшлі да высновы: свідраваць трэба на тэрыторыі Аршанскай упадзіны — яна мае асаблівую геалагічную будову. І ёсць усе перадумовы, каб тут знайшліся мінеральныя рэсурсы.

Пазьней у лабараторыях вызначаць хімічны і геалагічны склад узятай са свідравіны пробы. На аснове канкрэтных даных пра мінеральны склад можна будзе выказаць меркаванне наконт карысных выкапняў, якія ёсць у нетрах гэтае тэрыторыі. Перадумовы, каб знайсці там нафту, ёсць, лічаць дзяржаўныя навукоўцы.

На гэты момант прасвідравана ўжо 22 метры. Свідравіна «Аршанская 101» стане першай, якая выкрые крышталічны фундамент у межах даследаванай тэрыторыі. Бурэнне плануецца завяршыць у 2025 годзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сенненскія эміраты?

На Сенненшчыне пачалі пошукі нафты.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение