Цэлых 45 тысяч гектараў зямлі будзе выдзелена кітайскай кампаніі DRex Food Group Co., Ltd у Сененскім і талачынскім раёнах для будаўніцтва комплекса малочна-таварных фермаў на пакуль яшчэ не вядомую, але вельмі вялікую колькасць галоўваў. Не вядомая яна не таму, што трымаецца ў сакрэце, а таму што толькі нядаўна падпісана канчатковая дамова паміж кампаніяй і аблвыканкамам. І многія лэталі праэктавання комплексу проста немагчыма зараз пралічыць. Не магчыма пралічыць і канчатковую суму інвестыцыяў. У якасці перашага этапу кітайцы ўкладуць у праэкт 200 мільёнаў даляраў.
Прадукцыя фермаў будзе арыентаваная на экспарт, як у Кітай, так і ў краіны Еўразвязу. Не выключана, што і працаваць на комплексе будуць, у тым ліку і замежныя спецыялісты.