На гэты раз адначасова на сайце працуе не адно, а 6 апытанняў. 6 апытанняў уключана таму, што ў абласны Савет дэпутатаў па Аршаншчыне толькі 6 акругоў дзе ёсць альтэрнатыва і хаця б нейкая інтрыга. Адпаведна ў апытаннях прадстаўлены ўсе кандыдаты па гэтых акругах. Акрамя прозвішчаў кандыдатаў па кожнай акрузе ёсць яшчэ два варыянты адказу: "прагаласую супраць усіх" і "не пайду на выбары", якіх, канешне, у выбарчых бюлетэнях не будзе.
Любы наведвальнік сайту можа прагаласаваць за аднаго кандыдата ў кожным апытанні, па кожнай з шасці акругаў. Але на галоўнай старонцы вы кожны раз будзеце бачыць толькі адно апытанне. Каб пабачыць варыянты другога апытання варта прагаласаваць у адным, а потым, перазагрузіць старонку ці адкрыць іншую старонку сайту. Гэтая даволі складаная схема выклікана тэхнічнымі асаблівасцямі - для рэдакцыі гэта таксама эксперамент.
Апытанне будзе дзейнічаць да канца выбараў і сыйдзе з асноўнай старонкі 23 сакавіка а 20-00, калі зачыняцца выбарчыя ўчасткі.