Дыплом трэцяй ступені Міністэрства адукацыі атрымалі на рэспубліканскім конкурсе школьных праектаў па энергаэфектыўнасці «Энергія і асяроддзе знаходжання» какоўчынскія школьнікі, паведаміла дырэктар Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Каржыцкая. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 522 работы навучэнцаў і педагогаў краіны. Творчы калектыў вучняў Какоўчынскай дзіцячага сада-сярэдняй школы ў складзе Дзмітрыя Кавалеўскага, Мікіты Лезнянкова, Назара Валогі, Мікіты Клюева пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі і астраноміі Сяргея Мікалаевіча Ермакова прадставіў Віцебшчыну і Сенненскі раён у намінацыі «Інфармаванне грамадства/прапаганда энергаэфектыўнасці», паведамляе "Голас Сенненшчыны". Відэаролік юных абаронцаў прыроды з Какоўчына быў прысвечаны прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і прадухіленню змянення клімату. Праект будзе ўключаны ў фонд інавацыйных ідэй для стварэння вучэбна-метадычных комплексаў.
Какоўчын — вядомае месца. Калісьці тут разьмяшчаўся маёнтак Кахачын, у якім апошнія гады жыцця правёў вялікі грамадскі дзеяч, навуковец і паэт Тамаш Зан. Ягоная спадчына яшчэ не ацэненая да канца, а ягоны вялікі ўнёсак у беларускую гісторыю не падлягае ніякім сумневам.